«Інавацыі: ад тэорыі да практыкі». IX Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя

19-20 кастрычніка 2023 года на кафедры эканамічнай тэорыі і лагістыкі Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага універсітэта ў мяшаным фармаце адбылася IX Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Інавацыі: ад тэорыі да практыкі», якая аб’яднала больш за 250 удзельнікаў з Рэспублікі Беларусь, Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Азербайджан.
Рэктар Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта Сяргей Антонавіч Каспяровіч, адкрываючы канферэнцыю, адзначыў асаблівую важнасць інавацый для эканомікі Беларусі ў XXI стагоддзі, для сумеснага пошуку рашэнняў па найбольш актуальных праблемах развіцця эканомікі краіны. «Дзякуючы дадзенай канферэнцыі універсітэт і кафедра падтрымліваюць ўстойлівыя партнёрскія сувязі з вядучымі ВНУ Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Азербайджан. Штогод навуковае поле канферэнцыі абнаўляецца зыходзячы са змен эканамічнай сітуацыі і пастаўленых задач».
Загадчык кафедры эканомікі воднага транспарту Дзяржаўнага універсітэта марскога і рачнога флоту імя адмірала С.В. Макарава (Расійская Федэрацыя) Грыгаран Мартын Грантовіч ў прывітальным слове вылучыў актуальнасць і неабходнасць міжвузаўскага супрацоўніцтва ў галіне эканамічнай навукі і адукацыі паміж краінамі. Ён таксама выказаў упэўненасць, што канферэнцыя прынясе нямала цікавых вынікаў і адкрые новыя перспектывы для навуковага абмену паміж навукоўцамі з розных краін.
На канферэнцыі ў рамках работы секцый абмяркоўвалі найбольш актуальныя пытанні з вобласці эканомікі, лагістыкі і экалогіі. Асобнай секцыяй была прадстаўлена Студэнцкая навука.
Па выніках канферэнцыі ў навуковым зборніку будзе апублікавана каля 300 навуковых прац з размяшчэннем у РІНЦ.