Закрыццё трэцяга працоўнага семестра — 2023. Абласны этап

20 кастрычніка ў Цэнтры маладзёжнай творчасці адбылася ўрачыстая цырымонія закрыцця трэцяга працоўнага семестра Брэсцкай вобласці.
У ходзе мерапрыемства былі падведзены вынікі абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу «Працоўны семестр-2023», вызначаны пераможцы ў розных намінацыях. У ліку лепшых у Брэсцкай вобласці — студэнцкія атрады штаба працоўных спраў Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта, камандзіры і камісары студатрадаў БрДТУ, якія прымалі актыўны ўдзел у маладзёжных будаўнічых і вытворчых працоўных праектах.
За асабісты ўклад у развіццё студатрадаўскага руху падзякі Брэсцкай абласной арганізацыі ГА «БРСМ» удастоены рэктар БрДТУ Каспяровіч Сяргей Антонавіч.
Студэнцкі будаўнічы атрад «Спадчына» імя Героя Савецкага Саюза П.М. Машэрава прызнаны пераможцам і ўзнагароджаны граматай Брэсцкага абласнога камітэта ГА БРСМ.
Прызёрамі абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу ў намінацыі «Лепшы студэнцкі атрад 2023» прызнаныя студэнцкі вытворчы атрад «Энергія» імя Героя Савецкага Саюза П.В. Пранягіна і студэнцкі вытворчы атрад «Легіён» імя двойчы Героя Савецкага Саюза К.К. Ракасоўскага.
У намінацыі «Лепшы камандзір студэнцкага атрада» пераможцамі з’яўляюцца Люльковіч Сямён – камандзір будаўнічага атрада «Спадчына 2023» ім. Героя Савецкага Саюза П.М. Машэрава; Дарчыч Богдан – камандзір вытворчага атрада «Энергія» ім. Героя Савецкага Саюза П.В. Пранягіна і Раманчук Андрэй – камандзір вытворчага атрада «Легіён» ім. Двойчы Героя Савецкага Саюза К.К. Ракасоўскага.
У ліку лепшых камісараў – студэнт будаўнічага факультэта БрДТУ Дзямянік Юрый і студэнты машынабудаўнічага факультэта Панасюк Яўген і Смалюк Андрэй.
Штаб працоўных спраў Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта прызнаны лепшым і ўзнагароджаны граматай Брэсцкай абласной арганізацыі ГА «БРСМ».