У перыяд з 16 па 21 кастрычніка ў Брэсцкім дзяржаўным тэхнічным універсітэце для студэнтаў, якія навучаюцца па спецыяльнасцях «Меліярацыя і водная гаспадарка» і «Прыродаахоўная дзейнасць», былі прачытаныя лекцыі замежным спецыялістам – загадчыкам лабараторыі меліярацыі грунта Інстытута глебазнаўства і аграхіміі Нацыянальнай акадэміі навук Азербайджана, доктарам аграрных навук Мустафаевым Мустафай Гылманоглы (г.Баку). Тэматыка лекцый прысвечана пытанням меліярацыйнага глебазнаўства, развіцця сучасных меліярацый ва ўмовах змены клімату і антрапагенных уздзеянняў. Лекцыі выклікалі вялікую цікавасць у студэнтаў, адбылося іх адкрытае абмеркаванне. Адначасова з чытаннем лекцый, М. Г. Мустафаев удзельнічаў у працы двух міжнародных навукова-тэхнічных канферэнцый, якія праводзяцца ў гэты час у БрДТУ.
