З 16 па 21 кастрычніка на эканамічны факультэт Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта ў рамках рэалізацыі дзяржаўнай праграмы развіцця вышэйшай адукацыі на 2021-2025 гады для чытання лекцый студэнтам спецыяльнасці «Лагістыка» быў запрошаны загадчык кафедры эканомікі воднага транспарту ФДБАУ ВА «Дзяржаўны універсітэт марскога і рачнога флоту імя адмірала С.В. Макарава», доктар эканамічных навук Грыгаран Мартын Грантовіч.
Мартын Грантавіч пазнаёміў нашых студэнтаў з адным з найважнейшых напрамкаў у галіне кіравання — рызыкамі, якія ўзнікаюць у працэсе фарміравання і функцыянавання лагістычных сістэм. Навучальны працэс быў пабудаваны такім чынам, што студэнты спачатку вывучылі тэарэтычныя асновы, а потым выкарыстоўвалі атрыманыя веды ў дзелавой гульні.