26 кастрычніка 2023 года ў Брэсцкім дзяржаўным тэхнічным універсітэце адбылася студэнцкая чытацкая канферэнцыя “Я ўсё спазнаў: і радасці, і гора…”, прысвечаная 110-годдзю з дня нараджэння Сяргея Іванавіча Грахоўскага, вядомага беларускага паэта, празаіка, публіцыста, крытыка, перакладчыка, заслужанага работніка культуры Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі.
Прывітальнае слова дацэнта кафедры лінгвістычных дысцыплін і міжкультурных камунікацый Самуйліка Я.Р. стварыла атмасферу добразычлівасці, даверу і роздуму пра жыццёвы і творчы шлях Сяргея Грахоўскага. Як адзначыў выступоўца: “Жыццё пісьменніка – вялікае, трагічнае і прыгожае, знітаванае з жыццём і выпрабаваннямі Бацькаўшчыны на нялёгкіх, пакручастых шляхах нашай гісторыі. Аднак нягледзячы на ўсе перыпетыі лёсу, Сяргей Грахоўскі застаўся беларусам, чалавекам і паэтам…
Сяргей Грахоўскі пaкiнyў cвaiм нaшчaдкaм вялiкyю кoлькacць твopaў, нaпoўнeныx сардэчнасцю, шчыpacцю i дaбpынёй. За незалежную Беларусь, за родную мову Сяргей Іванавіч змагаўся нястомна, рашуча. І пакуль жыве Беларусь і роднае слова – будзе жыць імя і паэзія Сяргея Грахоўскага”.
У чытацкай канферэнцыі прынялі ўдзел беларускія студэнты 1–4 курсаў нашага ўніверсітэта і іх навуковыя кіраўнікі. Усяго было прачытана 18 дакладаў, у якіх асвятляліся жыццёвы і творчы шлях Сяргея Грахоўскага, спаміны сям’і пра пісьменніка, вобраз маці ў лірыцы паэта, тэматыка і праблематыка яго творчасці, грамадзянскі абавязак і любоў да радзімы, каханне, хараство беларускай прыроды, моўна-выяўленчыя сродкі ў вершы Сяргея Грахоўскага “Словы”.
Безумоўна, праведзеная чытацкая канферэнцыя стала значнай падзеяй у навуковым жыцці студэнцкай моладзі.






