Пагадненне аб супрацоўніцтве паміж БрДТУ і ТДА » ТВІНГ-М»

У мэтах устанаўлення і развіцця прамога і ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва ў галіне адукацыі і навукі падпісана пагадненне паміж Брэсцкім дзяржаўным тэхнічным універсітэтам і ТДА «ТВІНГ-М». Кампанія «ТВИНГ-М» заснавана ў 1995 годзе і ўжо шмат гадоў з’яўляецца пастаўшчыком сучаснага высокапрадукцыйнага металарэзнага інструмента кампаніі ISCAR і іншых сусветных лідэраў. «ТВИНГ-М» сумесна з вытворцамі распрацоўвае найбольш аптымальныя тэхналогіі і абсталёўвае іх самым сучасным інструментам. Кампанія пастаўляе прадукцыю больш чым на 700 прадпрыемстваў Рэспублікі Беларусь. У рамках падпісанай дамовы прадугледжана сумесная праца па павышэнні кваліфікацыі работнікаў, абмене акадэмічным вопытам і ведамі, арганізацыі навуковых, навукова-практычных і практыкаарыентаваных мерапрыемстваў.