Канікулы ў БрДТУ. Дзень 2

Другі дзень восеньскіх канікул будучыя абітурыенты з розных школ горада Брэста і Брэсцкай вобласці правялі на эканамічным факультэце Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта.
Прафесарска-выкладчыцкі склад кафедраў, а таксама студэнты старэйшых курсаў на інтэрактыўных пляцоўках пазнаёмілі будучых абітурыентаў з інфраструктурай і спецыяльнасцямі факультэта, першакурснікі распавялі аб сваім вопыце паступлення, асаблівасцях навучання і перспектывах, якія яны бачаць для сябе, а таксама пра спецыфіку вучэбнай, навукова-даследчай, творчай і спартыўнай дзейнасці. У рабят была магчымасць акунуцца ў свет лічбавых тэхналогій, даведацца сакрэты кіравання вытворчымі і фінансавымі сістэмамі арганізацый, наведаць лабараторыі, прыняць удзел у тэматычных лекцыях, прэзентацыях у фармаце батла, майстар-класах, інтэрактыўным квізе. Таксама будучыя лагісты паспрабавалі сябе ў прафесіі пры праходжанні прафарыентацыйнага квэста «Першыя крокі лагіста», у выніку якога пазнаёміліся са спецыфікай лагістычна-эканамічнай дзейнасці.