Аб арганізацыі работы з адоранай моладдзю

У Брэсцкім дзяржаўным тэхнічным універсітэце адбыўся інструктыўны семінар па арганізацыі работы з адоранай моладдзю. У працы семінара прынялі ўдзел дэканы, загадчыкі кафедрамі, куратары, якія працуюць з адоранай студэнцкай моладдзю БрДТУ.
Рэктар універсітэта Сяргей Антонавіч Каспяровіч вызначыў прыярытэтныя задачы ўдасканалення сістэмы работы з адоранымі студэнтамі, акцэнтаваўшы ўвагу на прафесійным станаўленні адоранай моладзі ў сістэме «школа-універсітэт». Асаблівая ўвага была ўдзелена выкананню даручэнняў Кіраўніка дзяржавы і нарматыўных актаў Міністэрства адукацыі па рабоце з адоранай моладдзю ва ўніверсітэтах Рэспублікі Беларусь.
У ходзе семінара ўдзельнікі абмеркавалі падыходы да працы з інтэлектуальна адоранымі студэнтамі, меры, якія прымаюцца па
стымуляванню актыўнасці і павышэнню выніковасці навукова-даследчай і вучэбнай дзейнасці студэнтаў, ролю выкладчыка ў гэтым працэсе.