Паважаныя выкладчыкі, работнікі і студэнты!
Сардэчна віншую вас з Днём Кастрычніцкай рэвалюцыі!

25 кастрычніка (7 лістапада) 1917 года — знакавая дата, якая вызначыла ход гісторыі чалавецтва. Для нашай краіны Кастрычніцкая рэвалюцыя адкрыла шлях да нацыянальнага самавызначэння і ўласнай дзяржаўнасці. Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка — папярэдніца сучаснай незалежнай Рэспублікі Беларусь. Захаваўшы ўсё лепшае з савецкай эпохі, сёння наша краіна ўпэўнена ідзе ўласным шляхам развіцця.
Стваральная праца, імкненне да сацыяльнай справядлівасці, павага да гісторыі і захаванне нацыянальных традыцый – галоўныя фактары кансалідацыі беларускага грамадства.
У гэты святочны дзень шчыра жадаю вам моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту, поспехаў і новых дасягненняў на карысць роднай Беларусі!

З павагай,
рэктар БрДТУ С. А. Каспяровіч