Студэнт БрДТУ ў складзе Маладзёжнага савета пры ЦВК

9 лістапада ў Магілёве адбылося выязное пасяджэнне Цэнтральнай выбарчай камісіі. У цэнтры ўвагі — будучая выбарчая кампанія, якая мае шэраг асаблівасцяў. У 2024 годзе ўпершыню пройдзе адзіны дзень галасавання, будзе фарміравацца склад парламента, грамадзяне выберуць дэпутатаў мясцовых саветаў розных узроўняў.
Таксама на парадку дня — абранне Маладзёжнага савета пры ЦВК Беларусі, у склад якога ўвайшлі 19 прадстаўнікоў моладзі з усіх рэгіёнаў краіны: 14 студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі і 5 прадстаўнікоў працоўнай моладзі. Брэсцкую вобласць у Маладзёжным савеце пры ЦВК прадстаўляе Раман Міхалёў — студэнт Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта.