Сустрэча студэнтаў з органамі юстыцыі

20 лістапада ў Брэсцкім дзяржаўным тэхнічным універсітэце ў рамках правядзення інфармацыйна-асветніцкай работы па пытаннях прафілактыкі правапарушэнняў у студэнцкім асяроддзі адбылася сустрэча навучэнцаў з намеснікам старшыні абласнога суда Андрэем Леанідавічам Курысюком.
У ходзе прафілактычнай гутаркі студэнты былі папярэджаны аб недапушчальнасці здзяйснення правапарушэнняў і злачынстваў, інфармаваныя аб адказнасці за здзяйсненне хуліганскіх дзеянняў, махлярства, вымагальніцтва, злачынстваў з выкарыстаннем камп’ютэрных тэхналогій. Намеснікам старшыні быў зроблены акцэнт на неабходнасці інфармацыйнай бяспекі, уважлівых адносін да асабістых дадзеных. Андрэй Леанідавіч распавёў, куды можна звярнуцца па дапамогу, якую адказнасць нясе непаўнагадовы правапарушальнік.
На сустрэчы была ўдзелена ўвага ўзаемаадносінам паміж паўналетнімі і непаўналетнімі ў сацыяльна-бытавых умовах, адказнасці за захоўванне і ўжыванне наркатычных і псіхатропных сродкаў, адказнасці за з’яўленне ў грамадскім месцы ў нецвярозым выглядзе. Далейшая размова прадоўжылася ў фармаце «адкрытага дыялогу», падчас якога студэнты маглі задаваць намесніку старшыні пытанні.