Азнаямленчая экскурсія для настаўнікаў школ г. Брэста і Брэсцкай вобласці

У рамках супрацоўніцтва з установамі агульнай сярэдняй адукацыі 21 лістапада 2023 года ў Брэсцкім дзяржаўным тэхнічным універсітэце прайшла азнаямленчая экскурсія для настаўнікаў школ г.Брэста і Брэсцкай вобласці.
Удзельнікі мерапрыемства азнаёміліся з гісторыяй, інфраструктурай, са спецыяльнасцямі факультэтаў, наведалі навучальныя, навукова-даследчыя і галіновыя лабараторыі, сустрэліся з выкладчыкамі і супрацоўнікамі ўніверсітэта. У ходзе экскурсіі настаўнікам было расказана пра спецыфіку вучэбных прадметаў, якія неабходныя для паступлення і далейшага навучання, дзейнасці і многае іншае, а таксама падкрэслена важнасць і прэстыжнасць інжынернай прафесіі для развіцця адукацыі Беларусі.
У завяршэнні экскурсіі настаўнікі выказалі словы ўдзячнасці і падзякі за праведзеную сустрэчу.