Устаноўлены партнёрскія сувязі з Аньхой Венда інстытутам інфармацыйнай інжынерыі

Пацвярджэннем трывалых беларуска-кітайскіх сувязей у галіне адукацыі стала падпісанне 24 лістапада пагаднення паміж Брэсцкім дзяржаўным тэхнічным універсітэтам і Аньхой Венда інстытутам інфармацыйнай інжынерыі.
Подпісы пад дакументам паставілі рэктар БрДТУ Каспяровіч Сяргей Антонавіч і рэктар партнёрскага інстытута Чжан Суймэн.
Аньхой Венда інстытут інфармацыйнай інжынерыі заснаваны ў 2001 годзе. Сёння ў ім навучаецца больш за 13 000 студэнтаў і працуе каля 1000 выкладчыкаў. У Інстытуце ажыццяўляецца падрыхтоўка ў галіне эканомікі, менеджменту, інжынернай справы, дзейнічае школа інавацый і прадпрымальніцтва.
Рэалізацыя пагаднення прадаставіць магчымасць выпускнікам бакалаўрыяту Аньхой Венда інстытута інфармацыйнай інжынерыі працягваць навучанне ў магістратуры БрДТУ, дазволіць прафесарска-выкладчыцкаму складу праводзіць сумесныя навуковыя даследаванні і распрацоўваць вучэбна-метадычныя матэрыялы.