Валанцёры БрДТУ прынялі ўдзел у спартландыі

5 снежня 2023 года студэнты-валанцёры Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта прынялі ўдзел у правядзенні спартландыі «даступны тарыф», прымеркаванай да Дня інвалідаў Рэспублікі Беларусь.
На мерапрыемстве панаваў дух спартыўнага суперніцтва і здаровага азарту. Сустрэча прайшла ў цёплай сяброўскай атмасферы.
Мэта дадзенай спартландыі – дасягненне максімальна магчымага для кожнага ўдзельніка ўзроўню фізічнага развіцця, талерантнага стаўлення да людзей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця.