Напярэдадні першай у жыцці цяперашніх першакурснікаў зімовай экзаменацыйнай сесіі студэнты спецыяльнасці «Штучны інтэлект» факультэта электронна-інфармацыйных сістэм БрДТУ атрымалі заліковыя кніжкі. Цырымонія адбылася ў вучэбна-навукова-практычнай лабараторыі «Прамысловая робататэхніка», а залікоўкі рабятам выдалі ўніверсальныя прамысловыя робаты-маніпулятары мадэляў Universal Robot UR-10 і Techman Robot TM-5-900.
Варта адзначыць, што падрыхтоўкай незвычайнага мерапрыемства заміналіся студэнты першага курса спецыяльнасці «Штучны інтэлект» Пальчасты Яраслаў і Скачкоў Яўген. Як распавялі самі хлопцы, выкананне такой неардынарнай задачы было свайго роду тэставым заданнем на прафпрыдатнасць. Неабходна было не толькі запраграмаваць «механічныя рукі», але і ўзгадніць іх сумесны рух, а таксама аблічбаваць падрыхтаваны сцэнарый і прайграць яго з дапамогай сінтэзатара гаворкі.
Робат Universal Robot UR — 10 у пачатку цырымоніі прайграў гімн БрДТУ, пры гэтым прынёс свае прабачэнні за магчыма некарэктнае вымаўленне і сумесна з робатам Techman Robot TM-5-900 уручылі дакумент персанальна кожнаму першакурсніку.
Пасля апошняй ўручанай залікоўкі робат-маніпулятар пажадаў усім паспяховай здачы сесіі, а таксама завастрыў увагу, што ўсе яго ўменні ён атрымлівае ад чалавека, спасцігае веды падчас вучобы, а веды – самая вялікая каштоўнасць, якую немагчыма ацаніць і вымераць.
Больш фота ў тэлеграм-канале БрДТУ