Пасяджэнне Савета дырэктараў Маскоўскага раёна г. Брэста адбылося на базе БрДТУ

8 снежня 2023 года на базе Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта адбылося пасяджэнне Савета дырэктараў Маскоўскага раёна г.Брэста, на якім разгледзелі вынікі работы прамысловых прадпрыемстваў за 10 месяцаў гэтага года, чаканае выкананне паказчыкаў па выніках 2023 года і мэтавыя паказчыкі на 2024 год.
Удзельнікі пасяджэння азнаёміліся з вучэбна-лабараторнай і матэрыяльна-тэхнічнай базай універсітэта, наведалі галіновыя і навукова-даследчыя лабараторыі. У рамках візіту абмеркаваны напрамкі развіцця ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва і эфектыўнага выкарыстання навукова-тэхнічнага патэнцыялу БрДТУ ў дзейнасці прамысловых прадпрыемстваў г.Брэста.