12 снежня 2023 года ў Брэсцкім дзяржаўным тэхнічным універсітэце адбылося прафарыентацыйнае мерапрыемства для навучэнцаў інжынерных класаў сярэдняй школы №16 г.Пінска і сярэдняй школы №2 г. Лунінца.
У ходзе візіту школьнікам была прадастаўлена ўнікальная магчымасць пазнаёміцца з факультэтамі, спецыяльнасцямі і прафілізацыямі, умовамі паступлення і магчымасцямі навучання, інфраструктурай універсітэта.
Для больш дэталёвага знаёмства са спецыяльнасцямі для школьнікаў былі арганізаваны розныя пазнавальныя мерапрыемствы.
На машынабудаўнічым факультэце рабяты наведалі лабараторыі кафедры прыкладной механікі, машыназнаўства і аўтаматызацыі тэхналагічных працэсаў і вытворчасцей, машынабудавання і эксплуатацыі аўтамабіляў.
На кафедрах будаўнічага факультэта для навучэнцаў былі арганізаваны лекцыі па будаўнічым матэрыялазнаўству, архітэктуры і архітэктурным праектаванні. Таксама дзеці змаглі прыняць удзел у практычных занятках па будаўнічым матэрыялазнаўстве і камп’ютарным мадэляванні.







