Студэнты спецыяльнасці «Камп’ютарная інжынерыя» атрымалі заліковыя кніжкі

Урачыстае ўручэнне заліковых кніжак студэнтам першага курса БрДТУ спецыяльнасці «Камп’ютарная інжынерыя» адбылося на базе ЗАТ «Брэсцкі навукова-тэхналагічны парк».
З віншаваннямі і словамі пажадання да першакурснікаў звярнуўся дэкан факультэта электронна-інфармацыйных сістэм Парфіевіч Андрэй Мікалаевіч. У мерапрыемстве таксама прынялі ўдзел і павіншавалі рабят са знакавай падзеяй начальнік бюро перспектыўных распрацовак ААТ «Савушкін прадукт» Іванюк Дзмітрый Сяргеевіч, намеснікі дэкана факультэта электронна-інфармацыйных сістэм БрДТУ Разумейчык Віта Станіславаўна і Кузьміч Валянціна Мікалаеўна, загадчык кафедры электронных вылічальных машын і сістэм Дзярэчэннік Станіслаў Станіслававіч, куратары навучальных груп Саўчук Аксана Фёдараўна і Тарасюк Мікалай Пятровіч.
Па заканчэнні ўрачыстай часткі першакурснікам арганізавалі экскурсію, дзе яны пазнаёміліся з тэхналагічным абсталяваннем цэнтра калектыўнага карыстання ЗАТ «Брэсцкі навукова-тэхналагічны парк» і аддзела робататэхнікі і штучнага інтэлекту ААТ «Савушкін прадукт».