Прафарыентацыйны квэст, прымеркаваны да Дня камбіната грамадскага харчавання

19 снежня 2023 года ў Брэсцкім дзяржаўным тэхнічным універсітэце прайшоў прафарыентацыйны квэст, прымеркаваны да Дня прадпрыемства КУПТП «кКамбінат грамадскага харчавання».
У мерапрыемстве прынялі ўдзел спецыялісты гарадской службы занятасці і спецыялісты кадравай службы прадпрыемства, якія адказалі на пытанні студэнтаў аб сітуацыі, якая складваецца на рынку працы горада. У рамках мерапрыемства ў студэнтаў была магчымасць азнаёміцца з інфармацыяй аб вакансіях, прапанаваных наймальнікамі, умовамі працы, атрымаць кансультацыю па пытаннях у сферы занятасці.