Міжнародная алімпіяда па гісторыі «Сусветныя войны ў гісторыі чалавецтва»

Падведзены вынікі міжнароднай алімпіяды па гісторыі «Сусветныя вайны ў гісторыі чалавецтва», якая адбылася 16 лістапада 2023 года на базе Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны, прысвечаная 80-й гадавіне вызвалення г.Гомеля ад нямецка-фашысцкі захопнікаў. Каманда студэнтаў Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта 1-4 курсаў прадэманстравала высокі ўзровень ведаў, зладжанасць працы і заняла 2 месца.
У праблемнае поле алімпіядных заданняў уключаліся такія аспекты, як гісторыя баявых дзеянняў на франтах Першай і Другой Сусветных войнаў; гісторыя развіцця ваеннай тэхнікі; аналіз дакументальных, візуальных і іншых крыніц, картаграфічных матэрыялаў; біяграфіі і ўспаміны выдатных военачальнікаў – удзельнікаў Першай і Другой сусветных войнаў; Гомель і Гомельшчына ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
Па выніках мерапрыемства рабяты былі ўзнагароджаны дыпломам 2 ступені і сертыфікатамі ўдзельнікаў алімпіяды.
Удзел студэнтаў у дадзеным мерапрыемстве спрыяла патрыятычнаму выхаванню, актуалізацыі гістарычнай памяці моладзі, далучэнню студэнтаў да вывучэння ваенна-гістарычнага мінулага.
Віншуем рабят з перамогай і жадаем ім далейшых поспехаў!