Ёсць такая прафесія — Радзіму абараняць!

У рамках Адзінага дня інфармавання 22 снежня адбылася сустрэча выкладчыкаў, работнікаў і студэнтаў Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта з прадстаўнікамі сілавых структур.
Прарэктар па выхаваўчай рабоце БрДТУ Наталля Пятроўна Ялавая падкрэсліла важнасць падобных сустрэч, адзначыўшы, што бяспека з’яўляецца падмуркам, без якога немагчыма камфортна жыць у краіне.
Спікерамі падчас выступленняў былі закранулі тэмы інфармацыйнай бяспекі, кібербяспекі, механізмаў забеспячэння ваеннай бяспекі ў любых умовах ваенна-палітычнага становішча. Кіраўнікі кадравых службаў распавялі пра патрабаванні, што прад’яўляюцца да кандыдатаў на службу, звязаныя з іх адукацыяй, станам здароўя і да т.п. Асаблівую ўвагу надалі сацыяльным гарантыям, якія прадстаўляюцца супрацоўнікам органаў унутраных спраў, асаблівасцям прыёму і праходжання службы ў праваахоўных органах.
Такога роду сустрэча – гэта дадатковая дапамога для вызначэння кар’ерных пераваг студэнтаў, умацавання ўзаемадзеяння факультэтаў з праваахоўнымі органамі па пытаннях падрыхтоўкі кваліфікаваных спецыялістаў для сілавых структур.