Рабочы візіт прадстаўнікоў прадпрыемстваў-партнёраў

Дэлегацыя прадстаўнікоў прадпрыемстваў-партнёраў з рабочым візітам наведала Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт. У склад дэлегацыі ўвайшлі: дырэктар ТАА «Тэхналогіі земляробства» М.У. Базулька, начальнік камерцыйнага кіравання ААТ «Цветатрон» холдынгу «Інтэграл» Т. У. Адынец і намеснік начальніка УКЭР-1 па электроніцы і электраабсталяванні ААТ«МТЗ» С.Б. Шматко. У рамках візіту начальнік навукова-даследчай часткі універсітэта М.М. Шэшко прадставіў напрамкі дзейнасці вучэбна-навукова-практычнай лабараторыі «Прамысловая робататэхніка» і навукова-даследчай лабараторыі «Лічбавы інжынірынг АПК». У ходзе абмеркавання пытанняў узаемадзеяння асаблівая ўвага была ўдзелена рэалізацыі сумесных праектаў у сферы праектавання і рэалізацыі тэхналогій беспілотнай сельскагаспадарчай тэхнікі.