105 гадоў БССР

28 снежня ў Брэсцкім дзяржаўным тэхнічным універсітэце адбыўся адкрыты дыялог «Традыцыі мінулага, вопыт сучаснасці», прымеркаваны да 105-годдзя ўтварэння Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі. Менавіта ў той дзень наша рэспубліка ўпершыню атрымала ўласную дзяржаўнасць з усімі атрыбутамі, і беларускі народ стаў паўнапраўным гаспадаром на сваёй уласнай зямлі.
Прысутныя на мерапрыемстве студэнты падрыхтавалі даклады і прэзентацыі па гісторыі беларускай дзяржаўнасці, а таксама па развіцці Рэспублікі ў 20-30-я гады мінулага стагоддзя. Гутарка завяршылася віктарынай, у рамках якой на пытанні па выніках падрыхтаваных дакладаў адказалі як самі аўтары паведамленняў, так і слухачы.
Мінулы адкрыты дыялог паказаў, што ведаць і памятаць гісторыю развіцця дзяржаўнасці сваёй Айчыны павінен любы студэнт, які з’яўляецца грамадзянінам Рэспублікі Беларусь.