Навучэнцы інжынерных класаў ліцэя №1 імя А. С. Пушкіна наведалі БрДТУ

У рамках пагаднення аб супрацоўніцтве Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт наведалі навучэнцы інжынерных класаў ліцэя №1 імя А.С. Пушкіна. Рабяты пазнаёміліся з дзейнасцю кожнага факультэта БрДТУ. Ім падрабязна распавялі аб напрамках работы ў цэлым, а таксама аб спецыяльнасцях, па якіх ажыццяўляецца навучанне на кафедрах факультэтаў.
Рабяты наведалі з экскурсіямі навучальныя і навукова-практычныя лабараторыі. Для навучэнцаў таксама былі арганізаваны розныя лабараторныя работы, займальныя майстар-класы, на якіх былі паказаны ўменні, кампетэнцыі, навыкі, якія набываюць навучэнцы ў БрДТУ.
У ходзе такіх мерапрыемстваў універсітэт імкнецца сфармаваць у рабят станоўчае стаўленне да інжынерных прафесій і матываваць старшакласнікаў да працягу навучання ў ВНУ па гэтым профілі.