Каляднае віншаванне народнага хору «Белая вежа»

Па добрай традыцыі народны акадэмічны хор «Белая вежа» Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта павіншаваў калектыў работнікаў і студэнтаў са святам Божага Нараджэння, падрыхтаваўшы чароўнае каляднае прадстаўленне «Дзіўная навіна».
Выказваем словы падзякі творчаму калектыву і мастацкаму кіраўніку Ірыне Васільеўне Ангалюк за высокі прафесіяналізм, майстэрства выканання і падораныя эмоцыі!