Калядная дабрачынная акцыя «Ад сэрца да сэрца з дабрынёй»

У актавай зале сярэдняй школы №15 г.Брэста адбылася штогадовая калядная дабрачынная акцыя Маскоўскага раёна г. Брэста «Ад сэрца да сэрца з дабрынёй».
Ініцыятар і каардынатар дабрачыннай акцыі – тэрытарыяльны цэнтр абслугоўвання насельніцтва Маскоўскага раёна г. Брэста, а яе мэта – падтрымка сем’яў, якія апынуліся ў складанай жыццёвай сітуацыі і маюць патрэбу ў асаблівай увазе.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел Кіраўнік адміністрацыі Маскоўскага раёна г. Брэста Андрэй Андрэевіч Філановіч, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Марына Віктараўна Васько, старшыня Брэсцкага гарадскога Савета дэпутатаў Мікалай Васільевіч Красоўскі, прадстаўнікі арганізацый і прадпрыемстваў горада, грамадскіх аб’яднанняў.
Штогод у акцыі добрых спраў удзельнічае і Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт. Рэктар універсітэта Сяргей Антонавіч Каспяровіч цёпла павіншаваў прысутных з Новым годам і Раством Хрыстовым, уручыў матэрыяльную дапамогу сем’ям, якія маюць патрэбу ў падтрымцы.
Віншаванні і ўручэнне падарункаў дапоўнілі сваімі выступленнямі творчыя калектывы, якія падарылі радасць і настрой усім удзельнікам мерапрыемства.