Адборачны адукацыйны этап рэспубліканскага конкурсу «100 ідэй для Беларусі»

22 студзеня 2024 года ў Брэсцкім дзяржаўным тэхнічным універсітэце адбыўся адукацыйны этап рэспубліканскага Маладзёжнага інавацыйнага праекта «100 ідэй для Беларусі», у якім моладзь Брэсцкай вобласці прадставіла праекты, накіраваныя на сацыяльна-эканамічнае развіццё свайго рэгіёна і краіны.
Адкрыў адукацыйны праект старшыня экспертнай камісіі Першы намеснік Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь Аляксандр Генадзьевіч Бахановіч, звярнуўшыся да ўдзельнікаў з прывітальнымі і сказанымі на дарогу словамі.
У экспертную камісію ўвайшлі рэктар БрДТУ Сяргей Антонавіч Каспяровіч; рэктар БрДУ ім. А.С.Пушкіна Юрый Пятровіч Голубеў; старшыня Савета маладых навукоўцаў Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Анастасія Ігараўна Кісялевіч.
Удзельнікі з чатырох універсітэтаў Брэсцкай вобласці прадставілі на разгляд кампетэнтнага журы 10 інавацыйных праектаў у намінацыях: «Грамадства і сацыяльная сфера», «Лепшая бізнес-ідэя», «Аграпрамысловыя тэхналогіі і фермерства».
Рабяты распавялі пра этапы рэалізацыі сваіх праектаў, інструментах праектнай дзейнасці, узаемадзеянні з уцягнутымі ў праект бакамі. У завяршэнні студэнты атрымалі каштоўныя парады і рэкамендацыі па працы з праектамі і пошуку рашэнняў па іх рэалізацыі.
Па выніках прэзентацый Першы намеснік Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь Бахановіч А.Г. даў высокую ацэнку праектам, адзначыўшы, што яны з’яўляюцца сапраўды практыкаарыентаванымі, нацэленымі на вырашэнне актуальных задач, якія стаяць перад дзяржавай. Журы было прынята рашэнне даць шанец усім удзельнікам прадстаўляць свае праекты на рэспубліканскім конкурсе.
У рамках візіту ў БрДТУ Бахановіч Аляксандр Генадзевіч наведаў навукова-даследчыя лабараторыі і азнаёміўся з перспектывамі стварэння і развіцця Цэнтра кампетэнцый «Прамысловая робататэхніка і лічбавай інжынірынг».
Старшыня Савета маладых вучоных Кісялевіч А.І. правяла з удзельнікамі маладзёжнага конкурсу навучальны семінар «Падрыхтоўка да прэзентацыі і абароны праекта: 100 ідэй Беларусі».