Форум маладых выбаршчыкаў

У Мінску 1 лютага адкрыўся форум маладых выбаршчыкаў, арганізаваны Міністэрствам адукацыі і Цэнтральнай выбарчай камісіяй. Яго ўдзельнікамі сталі больш за 100 навучэнцаў з устаноў сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі, у тым ліку студэнты Брэсцкага тэхнічнага дзяржаўнага ўніверсітэта: Васільчук Варвара, Ласкутава Ева (будаўнічы факультэт); Грыцук Ангеліна, Таргонскі Яўген, Кулакевіч Дзмітрый (эканамічны факультэт); Ярмола Аляксандр (факультэт электронна-інфармацыйных сістэм).
Мэта форуму – павышэнне прававой культуры ў выбаршчыкаў, якія ўпершыню галасуюць.
На ўрачыстым мерапрыемстве прысутнічалі Першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Максім Уладзіміравіч Рыжанкоў, міністр адукацыі Андрэй Іванавіч Іванец, Старшыня ЦВК Ігар Васільевіч Карпенка.
У рамках форуму прайшла сустрэча студэнтаў са старшынёй Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Наталляй Качанавай, старшынёй Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Уладзімірам Андрэйчанкам і дэпутатамі.
Удзельнікі форуму даведаліся, якія паўнамоцтвы і задачы дэпутатаў і сенатараў, якімі якасцямі яны павінны валодаць і як прымаюць законы, па якіх жыве краіна. У ходзе сустрэчы старшыні савета падзяліліся з будучымі выбаршчыкамі аб рабоце Савета Рэспублікі, заканадаўчым забеспячэнні развіцця эканомікі, а таксама аб міжнароднай абстаноўцы рэалізацыі ўзважанай сацыяльнай палітыкі дзяржавы.
Спікерамі было адзначана, што ўдзел у грамадскім жыцці маладых людзей дазваляе бачыць і разумець, што яшчэ можна зрабіць на ўзроўні дзяржавы для паляпшэння якасці іх жыцця.
Завершыцца першы дзень форуму маладзёжнай шоу-праграмай «Беларусь будучыні. Выбіраем разам!»