Уручэнне дыпломаў выпускнікам завочнай формы навучання

У Брэсцкім дзяржаўным тэхнічным універсітэце прайшла ўрачыстая цырымонія ўручэння дыпломаў выпускнікам. Дакументы аб вышэйшай адукацыі атрымалі студэнты і магістранты завочнага навучання эканамічнага факультэта і факультэта інжынерных сістэм і экалогіі.
Рэктар БрДТУ Сяргей Антонавіч Каспяровіч звярнуўся да выпускнікоў з пажаданымі словамі і павіншаваў са знамянальнай падзеяй.
Ва ўрачыстым мерапрыемстве з нагоды завяршэння навучання ў канцэртнай праграме прымалі ўдзел як салісты, так і творчыя калектывы БрДТУ.
Калектыў выкладчыкаў і супрацоўнікаў віншуе выпускнікоў з прысваеннем кваліфікацыі і атрыманнем дыпломаў аб вышэйшай прафесійнай адукацыі і жадае поспехаў у жыцці і ў прафесійнай дзейнасці!

Больш фота па спасылцы