У Брэсцкім дзяржаўным тэхнічным універсітэце ўстаноўлены імянныя стыпендыі.
Уладальнікамі стыпендыі імя Францыска Скарыны сталі: Каперайка Дар’я, студэнтка 4 курса факультэта інжынерных сістэм і экалогіі;
Кулакоў Мікалай, студэнт 3 курса будаўнічага факультэта;
Тамашоў Уладзіслаў, студэнт 3 курса факультэта электронна-інфармацыйных сістэм; Жалезная Дар’я, студэнтка 3 курса эканамічнага факультэта.
Стыпендыі Савета ўніверсітэта ўдастоены: Сярко Аляксандра, студэнтка 3 курса факультэта электронна-інфармацыйных сістэм;
Васілевіч Аляксандр, студэнт 4 курса факультэта інжынерных сістэм і экалогіі; Солтанюк Маргарыта, студэнтка 5 курса будаўнічага факультэта; Палазок Валерыя, студэнтка 3 курса машынабудаўнічага факультэта.
Усе стыпендыяты за час вучобы дасягнулі значных вынікаў у вучобе, навукова-тэхнічнай дзейнасці, грамадскай працы, творчым і спартыўным жыцці, займаюць актыўную грамадзянскую пазіцыю.
Віншуем стыпендыятаў і жадаем ім новых перамог і дасягненняў у вучэбнай і прафесійнай дзейнасці!