Штаб маладога выбаршчыка на факультэце ФІСЭ

У мэтах павышэння ўзроўню прававой культуры выбаршчыкаў, павышэння цікавасці будучых і маладых выбаршчыкаў да выбарчага права і выбарчага працэсу ў Брэсцкім дзяржаўным тэхнічным універсітэце на факультэце інжынерных сістэм і экалогіі адбылося пасяджэнне штаба маладога выбаршчыка.
У ходзе мерапрыемства пад кіраўніцтвам дэкана факультэта Мешыка Алега Паўлавіча будучыя выбаршчыкі даведаліся пра гісторыю выбарчага права, аб асноўных прынцыпах выбарчага права, аб працэдуры галасавання, вылучэння кандыдатаў на маючых адбыцца выбарах, аб самім выбарчым працэсе на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь і магчымасці ўдзелу ў ім не толькі ў якасці выбаршчыкаў, але і ў якасці назіральнікаў.
Студэнты праявілі актыўную пазіцыю і з цікавасцю азнаёміліся з прадстаўленай інфармацыяй. У многіх дзяцей з’явіліся пытанні, звязаныя з выбарчымі правамі грамадзян. З дапамогай прадстаўленага матэрыялу студэнты запазычылі шмат важнай інфармацыі і павысілі свой прававы ўзровень.