Загадчык кафедры сусветнай эканомікі, маркетынгу інвестыцый Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага універсітэта Андрэй Генадзевіч Прароўскі прыняў удзел у вебинаре «Штучны інтэлект у сферы маркетынгу», арганізаваны Нацыянальным цэнтрам маркетынгу і кан’юнктуры коштаў. Вебинар адбыўся 9 лютага на базе тэхналагічна пашыранага класа актыўнага навучання кафедры сусветнай эканомікі, маркетынгу, інвестыцый. Дакладчыкамі выступалі спецыялісты ГА «Гільдыя маркетолагаў» Алена Вярбіцкая і Ігар Сяліцкі.
Спікерамі было расказана пра тое, як скласці якасную маркетынгавую стратэгію ва ўмовах сціснутых тэрмінаў, аптымізаваць выдаткі на аналітычныя даследаванні і апярэдзіць чаканні, а таксама павялічыць продажу за кошт аператыўнай аналітыкі і дакладнай інфармацыі аб кліентах.
На вебінары спецыялісты аддзелаў маркетынгу беларускіх прадпрыемстваў падзяліліся сваім вопытам у выкарыстанні штучнага інтэлекту ў дзейнасці маркетолага ў сучасных умовах.