У Брэсцкім дзяржаўным тэхнічным універсітэце на факультэце электронна-інфармацыйных сістэм адбыўся сход калектыву, прысвечаны электаральнай кампаніі 2024 года.
Дэкан факультэта Андрэй Мікалаевіч Парфіевіч прадставіў змены выбарчага заканадаўства, новыя правілы правядзення выбараў у Адзіны дзень галасавання. Таксама Андрэй Мікалаевіч адзначыў важнасць асветніцкай працы сярод студэнтаў для фарміравання іх актыўнай грамадзянскай пазіцыі.
У сходзе прыняў удзел кандыдат у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь восьмага склікання Уладзімір Веніямінавіч Баравенка, прадставіўшы сваю перадвыбарчую праграму.
У завяршэнні сустрэчы кандыдат у дэпутаты адказаў на хвалюючыя выбаршчыкаў пытанні.




