Няхай памяць гаворыць…

12 лютага 2024 года ў Брэсцкім дзяржаўным тэхнічным універсітэце адбыўся адкрыты дыялог «Няхай памяць гаворыць», прысвечаны 35-годдзю вываду савецкіх войскаў з Афганістана. Гэтую дату адзначаюць удзельнікі дзесяцігадовай неабвешчанай вайны, афіцэры, генералы, салдаты, а таксама тыя, хто пагонаў не насіў, але быў там і нароўні з ваеннымі людзьмі рызыкаваў жыццём: лекары, выкладчыкі і іншыя грамадзянскія спецыялісты.
30 тысяч жыхароў Беларусі выконвалі інтэрнацыянальны абавязак у Афганістане, 723 з іх не вярнуліся жывымі.
Спікерамі мерапрыемства, сярод якіх былі ветэраны баявых дзеянняў у Афганістане, адзначана, што ў кожнага, хто змагаўся там, застаўся ў памяці свой Афганістан. У гэтай вайне былі прыклады вайсковай доблесці, інтэрнацыяналізму, праявы любові да Айчыны, гатоўнасці людзей аддаць сваё жыццё справе абароны дабра і справядлівасці. Для кожнага з іх гэта быў першы вопыт барацьбы з тэрарызмам.
За смеласць і мужнасць, праяўленыя пры выкананні воінскага і службовага абавязку, многія ўзнагароджаны ўрадавымі ўзнагародамі.

У завяршэнні памятнага мерапрыемства студэнты падзяліліся сваімі ўражаннямі:
«Інтэрнацыянальны абавязак, які выканалі нашы салдаты ў Афганістане, не павінны быць забыты. Іх лёс шмат у чым прыклад для нас. Тое, што распавялі нам ветэраны вайны ў Афганістане, немагчыма апісаць звычайнымі словамі – гэты подзвіг – арыенцір для нас. Апавяданні і ўспаміны ветэранаў баявых дзеянняў у Афганістане кранаюць да глыбіні душы».
«Было вельмі цікава. Толькі на такіх сустрэчах мы можам пачуць і нават убачыць моманты тых падзей. Даведаліся новыя факты і як усё адбывалася. Таксама мы змаглі пачуць вельмі прыгожыя вершы, у якія ўкладзена ўся любоў і боль расстання».
«Такія сустрэчы трэба больш у масы і ў моладзь. Гэта прыгожа, цікава, а самае галоўнае — чапляе за душу».