Да Адзінага дня галасавання

У рамках мерапрыемстваў па падрыхтоўцы да Адзінага дня галасавання на эканамічным факультэце Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта праведзена пасяджэнне Штаба маладога выбаршчыка з удзелам намесніка дэкана па выхаваўчай рабоце Станкевіч Д.У., загадчыка кафедры менеджменту Гарчук І.М., вядучага спецыяліста па арганізацыі навучальнага працэсу Макарук А.Я.
Намеснік дэкана азнаёміла студэнтаў з прававымі асновамі правядзення і прызначэння выбараў дэпутатаў, правіламі і формамі перадвыбарнай агітацыі, дадатковымі ўмовамі для галасавання выбаршчыкаў з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі, тэрмінамі правядзення галасавання і парадкам ўстанаўлення вынікаў выбараў.
У ходзе гутаркі студэнты з цікавасцю азнаёміліся з прадстаўленай інфармацыяй, задавалі пытанні, якія цікавяць.