13 лютага ў Брэсцкім дзяржаўным тэхнічным універсітэце адбыўся семінар, тэмай якога стала прафілактыка правапарушэнняў у сферы высокіх тэхналогій. Перад студэнтамі выступілі: оперупаўнаважаны АСК УУС адміністрацыі Маскоўскага раёна г. Брэста Уласень Дыяна Дзмітрыеўна і старшы ўчастковы інспектар ІСН УУС адміністрацыі Маскоўскага раёна г.Брэста Дубойскі Сяргей Пятровіч.
Госці семінара распавялі аб розных відах кіберзлачынстваў, аб правілах бяспечных паводзін у сацыяльных сетках, выкарыстання банкаўскіх пластыкавых картак, спосабах абароны асабістай і карпаратыўнай інфармацыі на электронных носьбітах, прававой адказнасці за кіберзлачынствы, далі рэкамендацыі, як засцерагчы свае дадзеныя.
Сяргей Пятровіч растлумачыў, што крымінальная адказнасць за кіберзлачынствы наступае з 14 гадоў па артыкуле 212 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь і з 16 гадоў – па артыкуле 349. Рабяты змаглі атрымаць адказы на ўсе пытанні, якія іх цікавяць.




