У Брэсцкім дзяржаўным тэхнічным універсітэце адбылася інфармацыйная сустрэча студэнтаў будаўнічага факультэта з намеснікам начальніка УУС Маскоўскага раёна па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні Аляксандрам Фёдаравічам Талатыннікам. У цяперашні час незаконны абарот наркотыкаў і кібератакі ўсё часцей здзяйсняюцца з дапамогай сеткі Інтэрнэт і з’яўляюцца пагрозай бяспекі дзяржаве, здароўю чалавека і навакольнага асяроддзі.
У ходзе свайго выступлення спікер адзначыў, што развіццё перадавых тэхналогій удасканальваецца і непазбежна пранікае ва ўсе сферы жыцця чалавека, тым самым прыцягваючы не толькі добрасумленных карыстальнікаў сеткі Інтэрнэт, але і махляроў.
Талатыннік А.Ф. распавёў аб магчымых спосабах крадзяжу грашовых сродкаў і персанальных дадзеных у інтэрнэт-прасторы, відах махлярства ў дачыненні да уладальнікаў банкаўскіх карт і важнасці лічбавай гігіены. Сярод іншага, на сустрэчы было адзначана, што злачынцамі актыўна выкарыстоўваюцца сучасныя IT-тэхналогіі, рэалізуюцца мноства спосабаў і інструментаў для завалодання чужымі грашыма. Прадстаўнік праваахоўных органаў у чарговы раз нагадаў, на што варта звяртаць увагу пры наведванні незнаёмых сайтаў і здзяйсненні онлайн-пакупкі.
Спікер распавёў навучэнцам аб наркатычных закладках і шкоднасці іх распаўсюду. Акцэнтаваў увагу на наступствах, якія чакаюць за незаконны збыт наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў альбо іх аналагаў.
У завяршэнні сустрэчы, Анатоль Фёдаравіч пазначыў асноўныя правілы паводзін, якія дапамогуць кожнаму з нас не стаць ахвярай махляроў.

