16 лютага на базе Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта адбылося пасяджэнне Рэспубліканскага савета прарэктараў устаноў вышэйшай адукацыі.
Адкрываючы пасяджэнне, старшыня Савета прарэктараў — прарэктар па выхаваўчай рабоце Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта ім. Я. Купалы Сянько Васіль Васільевіч пазначыў асноўныя задачы па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце, пастаўленыя Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь на нарадзе з кіраўнікамі ўстаноў вышэйшай адукацыі 14 лютага.
Начальнік упраўлення па справах моладзі Міністэрства адукацыі Беларусі Сіманоўская Таццяна Анатольеўна ў сваім выступленні акцэнтавала ўвагу на электаральнай кампаніі і ролі вышэйшых навучальных устаноў у грамадска-палітычным жыцці краіны.
У пасяджэнні прыняла ўдзел і выступіла з дакладам «Аб сістэме работы з першаснымі арганізацыямі ГА «БРСМ» ва ўстановах вышэйшай адукацыі» прарэктар па выхаваўчай рабоце БрДТУ Ялавая Наталля Пятроўна.
У ходзе пасяджэння члены Савета разгледзелі і прааналізавалі такія актуальныя пытанні як: павышэнне эфектыўнасці работы з працоўнымі калектывамі; дзейнасць сацыяльна-педагагічных і псіхалагічных службаў ва ўстановах вышэйшай адукацыі; удасканаленне работы з замежнымі студэнтамі; планаванне ідэалагічнай і выхаваўчай работы прафесарска-выкладчыцкага складу і куратараў навучальных груп.






