Загадчык кафедры «Цеплагазазабеспячэння і вентыляцыя» Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта Навасельцаў Уладзімір Генадзьевіч прыняў удзел у калегіі БАУП «Упраўленне жыллёва-камунальнай гаспадаркі».
На калегіі былі разгледжаны пытанні аб выніках работы галіны ў 2023 годзе і задачах па павышэнні эфектыўнасці работы жыллёва-камунальнай гаспадаркі вобласці на 2024 год. Галоўная задача камунальнікаў-ствараць больш камфортныя ўмовы для жыцця гараджан і вяскоўцаў.
Уладзімір Генадзевіч выступіў з дакладам «Перспектывы падрыхтоўкі інжынерных кадраў для жыллёва-камунальнай гаспадаркі». У дакладзе былі разгледжаны пытанні павышэння якасці падрыхтоўкі інжынерных кадраў для працы ў жыллёва-камунальнай гаспадарцы з выкарыстаннем сучасных методык. Нададзена ўвага ўзроўню падрыхтоўкі, атрыманню ўменняў і навыкаў у працэсе навучання, а таксама арганізацыі вучэбна-вытворчых комплексаў.