21 лютага ў Брэсцкім дзяржаўным тэхнічным універсітэце адбыўся семінар з прафсаюзным актывам першаснай прафсаюзнай арганізацыі студэнтаў на тэму «Роля моладзі ў палітычных кампаніях».
Запрошаным госцем стала намеснік старшыні Брэсцкага абласнога аб’яднання прафсаюзаў Аляксандра Аляксандраўна Драпей.
Галоўнай тэмай семінара стала інфармаванне аб маючых адбыцца выбарах, удзел у Адзіным дні галасавання, а таксама размова аб асобных навацыях выбарчага заканадаўства. Намеснік старшыні распавяла прысутным аб колькасці бюлетэняў, аб арганізацыі датэрміновага галасавання і дакументах, якія будуць неабходныя для прад’яўлення на выбарчым участку. Папярэдзіла аб забароне фота і відэаздымкі запоўненага бюлетэня і вынас яго за межы выбарчага ўчастка.
«Выбіраючы разам мы зможам многае: плённа працаваць, развівацца і ўдасканальвацца, ганарыцца дасягнутымі мэтамі, радавацца мірнаму жыццю, гадаваць і выхоўваць нашых дзяцей, прывіваць ім сапраўдныя, маральныя і духоўныя каштоўнасці, ствараць агульначалавечыя даброты і будучыню нашай краіны, павышаць узровень жыцця, захоўваць і прымнажаць традыцыі, Канструктыўна думаць, годна жыць і паўнавартасна адпачываць», – адзначыла Драпей А. А.
Падчас мерапрыемства таксама былі ўручаны сертыфікаты першаснай прафсаюзнай арганізацыі прафактывістам.
У завяршэнні мерапрыемства студэнты атрымалі адказы на пытанні, якія цікавяць іх пытанні.






