23 лютага ў Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт з афіцыйным візітам прыбыла дэлегацыя Цэнтральнага ўніверсітэта Раджастана (Рэспубліка Індыя) у асобе выкладчыкаў факультэта камп’ютарных навук Махбей Крышна Кумара і Агарвала Басанта. Цэнтральны універсітэт Раджастана — дзяржаўная некамерцыйная навучальная ўстанова ў горадзе Аджмер на поўначы Індыі, якая прапануе вышэйшую адукацыю ў галіне інфармацыйных тэхналогій, гуманітарных навук, менеджменту. Індыйскіх гасцей суправаджалі прадстаўнікі ААТ «Гіпрасувязь».
Рэктар БрДТУ Сяргей Антонавіч Каспяровіч вітаў гасцей і выказаў надзею на ўсталяванне плённых узаемавыгадных кантактаў з індыйскім універсітэтам. У ходзе сустрэчы былі намечаны далейшыя крокі ў рэалізацыі супрацоўніцтва. Прарэктар па навуковай рабоце БрДТУ Мікалай Мікалаевіч Шалабыта правёў для ўдзельнікаў дэлегацыі прэзентацыю універсітэта, распавёўшы аб тэматыцы асноўных напрамках навуковай працы. Гасцям падрабязна расказалі аб даследчай рабоце БрДТУ ў сферы інфармацыйных тэхналогій, аб укараненні навуковых распрацовак універсітэта ў рэальным сектары эканомікі. Індыйскія калегі таксама наведалі навукова-даследчыя лабараторыі БрДТУ і азнаёміліся з навучальным працэсам.