Прафарыентацыйная сустрэча са студэнтамі

23 лютага, У Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, на факультэце электронна-інфармацыйных сістэм адбылася сустрэча студэнтаў з падпалкоўнікам Юркевічам Дзянісам Тарасовічам, намеснікам начальніка цэнтра Галоўнага інфармацыйна-вылічальнага цэнтра Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь — сістэмным архітэктарам аўтаматызаванай сістэмы кіравання. Дзяніс Тарасовіч распавёў аб асноўных напрамках прымянення лічбавых тэхналогій у сферы абароны нацыянальнай бяспекі, попыце на спецыялістаў IT профілю ва Узброеных Сілах. У дыялогу са студэнтамі былі раскрыты пытанні аб неабходных патрабаваннях для працаўладкавання ў цэнтр, перспектывах кар’ернага росту. Напрыканцы сустрэчы, Дзяніс Тарасавіч і дэкан факультэта Парфіевіч Андрэй Мікалаевіч выказалі гатоўнасць да супрацоўніцтва ў рэалізацыі сумесных навуковых і адукацыйных праектаў.