З мэтай навучання спосабам абароны і дзеянняў у надзвычайных сітуацыях студэнты Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта факультэта электронна-інфармацыйных сістэм наведалі адукацыйны цэнтр бяспекі МНС у г.Брэсце.
Падчас экскурсіі навучэнцам была прадэманстравана работа інтэрактыўных пляцовак, экспазіцыі якіх пабудаваны з выкарыстаннем сучасных інфармацыйных тэхналогій, лічбавага асяроддзя, а таксама дапоўненай у віртуальнай рэальнасці. Дзякуючы сучасным тэхналогіям навучэнцы змаглі пагрузіцца ў асяроддзе, якое максімальна імітуе надзвычайную сітуацыю.
Ім нагадалі правілы бяспечных паводзін у побыце, дзеянні пры пажары і правілы карыстання першаснымі сродкамі пажаратушэння. Пільную ўвагу надалі сезонным небяспекам і распавялі, як не стаць іх «заложнікам». Тэарэтычныя веды замацавалі на практыцы, прайшоўшы выпрабаванні інтэрактыўных пляцовак.
Акрамя таго, студэнтам нагадалі аб крымінальнай і адміністрацыйнай адказнасці пры здзяйсненні супрацьпраўных дзеянняў.






