У рамках рэспубліканскай акцыі «30 дзён да перамогі» студэнты Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта прымаюць актыўны ўдзел у шматлікіх мерапрыемствах, звязаных з Перамогай савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.
19 красавіка 2023 года студэнты ўніверсітэта наведалі гадавальнік службовых сабак Брэсцкага абласнога ўпраўлення дэпартамента аховы.
Экскурсія па гадавальніку арганізавана юрысконсультам юрыдычнага аддзела Паддубнай О.С. сумесна з начальнікам гадавальніка службовых сабак Брэсцкага абласнога ўпраўлення Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь Сямашка І.Н.
У Вялікай Айчыннай вайне сабакі былі надзейнымі спадарожнікамі салдат, праявіўшы смеласць і адданасць, дапамагаючы людзям у гэтак цяжкі час.
Жывёлы выконвалі самую разнастайную працу: шукалі міны, дапамагалі параненым, служылі сувязістамі і сапёрамі, некаторыя дастаўлялі важныя паведамленні і боепрыпасы ў самы цэнтр баявых дзеянняў. Усе гэтыя сабакі — сапраўдныя героі Вялікай Айчыннай вайны.

