На сцэне Брэсцкага абласнога Палаца культуры прафсаюзаў 1 чэрвеня 2023 года адбылася цырымонія ўзнагароджання і гала-канцэрт пераможцаў ІІІ Рэспубліканскага конкурсу «Вясёлка талентаў».
У рэспубліканскім конкурсе талентаў, арганізатарам якога з’яўляецца філіял «Брэсцкага абласнога Палаца культуры» ўстановы «Рэспубліканскі Палац культуры прафсаюзаў», прынялі ўдзел шматлікія творчыя калектывы нашай краіны.
Не сталі выключэннем і творчыя калектывы тэхнічнага ўніверсітэта, якія ў чарговы раз, вытрымаўшы вялікую канкурэнцыю сярод удзельнікаў-канкурсантаў, вызначаны ў ліку лепшых! Права прыняць удзел у гала-канцэрце Рэспубліканскага конкурсу «Вясёлка талентаў» і дыплом І ступені атрымала вакальная група «Сенсацыя» у складзе якой цудоўныя галасы нашых студэнтак. Вось іх імёны: Маціеўская Анастасія — факультэт электронна-інфармацыйных сістэм, Касцецкая Паліна — будаўнічы факультэт, Матусевіч Яўгенія, Высоцкая Дар’я, Сергель Вераніка, Лук’янавіч Лізавета — эканамічны факультэт.
Ганарымся мы і калектывам «Эдэльвейс», без якога не праходзіць ніводнае святочнае мерапрыемства ў нашым універсітэце, і які ў харэаграфічным жанры конкурсу ўдастоены дыплома ІІІ ступені. У складзе харэаграфічнага калектыву Чупій Яўген — машынабудаўнічы факультэт, Каролік Алена, Дземянчук Вольга, Трычык Валерыя — будаўнічы факультэт, Бандарэнка Ульяна, Ялец Аляксандра, Зданевіч Паліна, Трышачкіна Дар’я, Паўлючук Кацярына, Марозава Аліна — эканамічны факультэт. Падзякай адзначаны і нашы цудоўныя кіраўнікі калектываў — Лідзія Уладзіміраўна Кавалёва і Юлія Вітальеўна Шахваладава.
Ад усёй душы віншуем усіх удзельнікаў вакальнага і харэаграфічнага калектыву з паспяховым выступленнем у конкурсе і дзякуем кіраўнікам за высокі прафесіяналізм у творчай рабоце са студэнтамі.