Пасяджэнне рабочай групы па пытаннях ідэалагічнай і выхаваўчай работы з моладдзю адбылося ў Брэсцкім аблвыканкаме

У Брэсцкім абласным выканаўчым камітэце адбылося пасяджэнне пастаянна дзеючай абласной рабочай групы па пытаннях ідэалагічнай і выхаваўчай работы з моладдзю. Удзел у пасяджэнні прынялі намеснік старшыні Брэсцкага аблвыканкама Вадзім Васільевіч Краўчук, начальнік Галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Таццяна Міхайлаўна Гагакова, начальнік Галоўнага ўпраўлення па адукацыі Наталля Анатольеўна Каліноўская, ідэалагічны актыў рэгіёна, прадстаўнікі грамадскіх аб’яднанняў і кіраўнікі ўніверсітэтаў вобласці.
У цэнтры ўвагі рабочай групы былі пытанні арганізацыі выхаваўчай работы са студэнцкай моладдзю, рэалізацыя маладзёжнай кадравай палітыкі, сацыяльныя ўмовы і асаблівасці працы з маладымі спецыялістамі ў галіне будаўніцтва і транспарту.
У якасці спікера з дакладам «Арганізацыя выхаваўчай работы са студэнцкай моладдзю на прыкладзе ўстановы адукацыі «Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт» выступіў рэктар універсітэта Сяргей Антонавіч Каспяровіч.
«Выхаванне моладзі сёння з’яўляецца ключавой задачай сістэмы адукацыі, і ўніверсітэт ні ў якім разе не знаходзіцца ў баку ад гэтага працэсу. Мы робім усё, каб выхаваць патрыёта, чалавека, які з’яўляецца не толькі спецыялістам у нейкай галіне, а цалкам свядома гатовы прыносіць карысць і сваёй сям’і, і сваёй краіне», – адзначыў у сваім выступе рэктар БрДТУ.
У ходзе дакладу былі прадстаўлены формы, метады і прынцыпы ідэалагічнай і выхаваўчай работы ў БрДТУ, разгледжаны прапановы па павышэнню эфектыўнасці ўзаемадзеяння з мясцовымі органамі кіравання, прадпрыемствамі і грамадскімі аб’яднаннямі.