Урачыстае ўзнагароджанне лаўрэатаў XXIX Рэспубліканскага конкурсу навуковых работ студэнтаў

21 чэрвеня 2023 г. у актавай зале Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта адбылася цырымонія ўрачыстага ўзнагароджання лаўрэатаў XXIX Рэспубліканскага конкурсу навуковых работ студэнтаў.
У якасці запрошаных – Першы намеснік Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь А.Г. Бахановіч, Першы намеснік Дзяржаўнага сакратара Савета Бяспекі Рэспублікі Беларусь П.М. Муравейка, Старшыня Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь С.У. Шлычкоў, рэктар ДУА «Універсітэт НАН Беларусі» М.Г. Жылінскі.
XXIX Рэспубліканскі конкурс навуковых работ студэнтаў праводзіўся ў перыяд з 1 кастрычніка 2022 г. па 10 сакавіка 2023 г. у конкурсе прынялі ўдзел студэнты і выпускнікі 54 устаноў вышэйшай адукацыі, уключаючы філіялы, якія прадставілі 3067 навуковых прац.
Па выніках конкурсу званне лаўрэата прысвоена аўтарам 54 навуковых прац.
Сярод пераможцаў – студэнтка 3 курса эканамічнага факультэта спецыяльнасці «Электронны маркетынг», Маргарыта Раўнейка з працай «Трыгер-маркетынг як эфектыўны інструмент уздзеяння на паводзіны спажыўца», навуковы кіраўнік Рэзько Пётр Мікалаевіч, канд. пед. навук, дацэнт. Яе праца была высока ацэненая журы і стала лаўрэатам секцыі «Эканамічная тэорыя. Макраэканоміка. Фінансы, крэдыт і статыстыка. Бухгалтарскі ўлік, аналіз і аўдыт».
Дыплом Міністэрства адукацыі і грашовы прыз у памеры 8 базавых велічынь Маргарыце ўручыў Першы намеснік Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь А.Г. Бахановіч.