Выпуск БрДТУ-2023

Адбыўся летні выпуск 2023 года ў Брэсцкім дзяржаўным тэхнічным універсітэце. Дыпламаванымі спецыялістамі сталі 772 выпускніка дзённай формы навучання, а тыя, хто на працягу ўсяго перыяду навучання дэманстравалі выдатныя веды, маюць вопыт даследчай працы і грамадскай дзейнасці, абсалютна заслужана атрымалі дыпломы з адзнакай.
Трохі статыстыкі:
факультэт электронна-інфармацыйных сістэм — 202 выпускнікі, з іх 5 атрымалі дыпломы з адзнакай;
эканамічны факультэт — 168 выпускнікоў, у ліку якіх 10 уладальнікаў чырвоных дыпломаў;
будаўнічы факультэт — 176 выпускнікоў, у 7 з якіх дыплом з адзнакай;
машынабудаўнічы факультэт — 124 выпускнікі, з якіх 2 скончылі з адзнакай;
факультэт інжынерных сістэм і экалогіі — 102 выпускніка, 2 з якіх — уладальнікі чырвоных дыпломаў.
У ліку высокакваліфікаваных спецыялістаў – выпускнікоў 2023 года — 22 замежныя студэнты, большасць з якіх плануе працягнуць навучанне ў БрДТУ ўжо ў якасці магістрантаў. Званне магістра ў гэтым годзе ўжо прысвоена 33 выпускнікам, з якіх 14 — замежныя студэнты.

Мы віншуем усіх выпускнікоў Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта са знамянальнай падзеяй у жыцці!
Наперадзе
пара здзяйсненняў, пара самастойнага, дарослага жыцця. Ва ўніверсітэце вы атрымалі якасныя веды, развілі здольнасці, навучыліся адстойваць свае погляды і перакананні. Гэта ваш патэнцыял, які дапаможа вам справіцца з многімі жыццёвымі выпрабаваннямі і дасягнуць вялікіх поспехаў.
Дарагія нашы выпускнікі! Ніколі не спыняйцеся на дасягнутым, адкрывайце новыя гарызонты, стаўце перад сабой амбіцыйныя мэты і дамагайцеся жаданых вынікаў! Дзверы універсітэта заўсёды адкрыты для вас!
У добры шлях!