Сто разоў шукай другой красы,
А тым больш што свет даўно не вузкі!
Ды калі ты не бязродны сын –
Гавары са мной па-беларуску!
Я. Янішчыц

21 верасня ў Брэсцкім дзяржаўным тэхнічным універсітэце ў рамках Тыдня роднай мовы адбылася акцыя “Размаўляй са мной па-беларуску”. У гэтым мерапрыемстве прынялі ўдзел студэнты 1 курса эканамічнага факультэта і факультэта электронна-інфармацыйных сістэм/ Гучалі вершы беларускіх паэтаў: Я. Купалы, Я. Коласа, М. Багдановіча, М. Танка, П. Панчанкі, Н. Гілевіча, Р. Барадуліна, У. Караткевіча.
Мерапрыемства стварыла добры настрой на гучанне старажытнай, жывой, мiлагучнай, такой роднай нашай мовы!

Беларуская літаратура займае асаблівае месца як сярод славянскіх літаратур, так і ў агульным працэсе развіцця еўрапейскай літаратуры, што пацвярджаецца перакладамі на іншыя мовы і намінацыяй беларускіх пісьменнікаў на прэстыжныя міжнародныя прэміі ў галіне літаратуры.
У бібліятэцы БрДТУ арганізавана тэматычная кніжная выстаўка па пытаннях сучаснай беларускай літаратурнай мовы і вучэбнай літаратуры на беларускай мове.