4 мая 2023 года ў Цэнтральнай выбарчай камісіі Рэспублікі Беларусь адбылася сустрэча Старшыні Цэнтральнай выбарчай камісіі Ігара Васільевіча Карпенка з лідарамі маладзёжнага крыла Беларускага саюза жанчын. Маладзёжнае крыло Брэсцкай вобласці прадстаўляла старшыня першаснай арганізацыі БСЖ БрДТУ, загадчык кафедры эканомікі і арганізацыі будаўніцтва Дардзюк Юлія Сяргееўна.
Тэматычная сустрэча «Ад сямейнай гісторыі – да ўмацавання гістарычнай памяці», прымеркаваная да Дня Перамогі, пачалася з экскурсіі па Прэзідэнцкай бібліятэцы Рэспублікі Беларусь. Затым прысутным паказалі памяшканні Цэнтрвыбаркама, распавялі пра гісторыю з’яўлення выбарчай камісіі, асноўныя вехі і нюансы яе працы.
Падчас дыялогавай пляцоўкі з прадстаўніцамі маладзёжнага крыла Ігар Васільевіч Карпенка ўвёў у курс дзейнасці Цэнтральнай выбарчай камісіі, распавёў пра нядаўна прынятыя дакументы, пра тое, як ідзе падрыхтоўка да Адзінага дня галасавання і да выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Таксама Ігар Васільевіч закрануў падзеі часоў Вялікай Айчыннай вайны, адзначыў пра важнасць размоў з моладдзю аб ваенных падзеях праз гісторыі сваіх сем’яў, паколькі такую гісторыю нельга змяніць і яе дакладнасць не выклікае сумненняў, а каштоўнасць і значнасць Перамогі ў вачах моладзі павышаецца, калі яны даведаюцца, які ўклад ўнеслі іх дзяды і прадзеды.
Пасля сустрэчы дэлегацыя маладзёжнага крыла Беларускага саюза жанчын наведала мемарыяльны комплекс «Хатынь» і ўсклалі кветкі да Вечнага агню на плошчы Памяці.



